|
Брэсцкі
абласны грамадска-культурны цэнтр — гэта майстэрня
святаў, конкурсаў, выстаў, фестываляў, ярмарак.
Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр падпарадкоўваецца непасрэдна Упраўленню культуры Брэсцкага аблвыканкама.
У 1938 годдзе быў створаны абласны Дом народнай творчасці. Назва арганізацыі змянялася на працягу ўсей сваей дзейнасці. І з 1996 года рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта №165 арганізацыя пераўтворана ў ДзУК "Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр".
Мэты і задачы арганізацыі:
-
рэалізацыя на тэрыторыі вобласці дзяржаўнай культурнай палітыкі;
- захаванне дасягненняў нацыянальнай культуры, падтрымка і развіцце народных традыцый, вывучэнне і адраджэнне традыцыйных відаў раместваў;
- развіцце і падтрымка творчых талентаў, перадача іх майстэрства дзецям і моладзі;
- развіцце народнай творчасці і мастацкай самадзейнасці;
- ажыцяўленне аналітычнай дзейнасці і збор статыстычных дадзеных у галіне культуры;
- удзел у распрацоўцы і выкананні рэгіянальных праграм развіцця традыцыйнай культуры ў вобласці;
- удзел у падрыхтоўцы і правядзенню фестываляў, святаў, аглядаў, конкурсаў, выстаў, навукова-практычных канферэнцый, школ, семінараў, круглых сталоў і г.д. па праблемах культуры.
Структура ДзУК "Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр":
-
адміністрацыя;
- аддзел культурна-дасугавай дзейнасці і аматарскай культуры;
- аддзел традыцыйнай культуры;
- інфармацыйна-аналітычны і рэпертуарна-выдавецкі аддзел;
- гаспадарчы аддзел.
У
арганізацыі працуюць спецыялісты па наступных напрамках:
-
аматарскае тэатральнае мастацтва;
- харэаграфічнае мастацтва;
- музычна-інструментальнае мастацтва;
- вакальна-харавое мастацтва;
- культурна-дасугавая дзейнасць;
- аматарскія аб'яднанні;
- работа з дзецьмі і падлеткамі;
- этнаграфія і фальклор;
- народныя традыцыі і абрады;
- народныя рамёствы і промыслы;
- выяўленчае і дэкаратыўна- прыкладное мастацтва;
- народна-сцэнічны строй;
- арганізацыя тэатральна-масавых мерапрыемстваў.
|