Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

 
Галоўная
Пра нас
Дзейнасць
Афіша
Супрацоўніцтва
Фотагалерэя
Кантакты
 

 Дзе мой край?
Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора,
азерах,
І бары-акіяны, і неба-разлівы
ільноў.
У.Караткевіч


   ...Беларусь - адметны край на планеце. Надзелены ен магутнай плынню духоўнай энергіі — духоўнай культурай, якую можна параўнаць з пшаніцай. Пшаніца харчуе чалавека, але і чалавек, у сваю чаргу, дбае пра пшаніцу, адвяваючы ў свірне зерне. І запас зерня зберагаецца, як спадчына, ад жніва да жніва.
   Адказнасць за развіцце духоўных і маральных каштоўнасцей нацыі, культуры і традыцый нашых продкаў, зберажэнне мастацкай скарбніцы нашай беларускай зямлі — ганаровая місія, дадзеная звыш.
   Беларуская культура — гэта спадчына, якая адыграла выключную ролю ў самазахаванні беларусаў як этнасу, адлюстроўваючы яго гістарычныя вытокі і першародную сутнасць. Народ заўседы выступаў сапраўдным творцам і носьбітам самабытных этнакультурных традыцый, якія беражліва захоўваў, развіваў, перадаваў як сакральны дар у спадчыну сваім нашчадкам.
   Менавіта беларускай культуры ўласцівы непасрэднасць, першародная чысціня, глыбокая маральнасць і непаўторны нацыянальны каларыт.

**Internet Access and Training Program (IATP) is a project funded by the US Department of State, Bureau of Educational & Cultural Affairs, and implemented within the framework of the UNDP "Internet-2" project.**